Фільм «Беларускія песьні: традыцыя адлегласці» пабудаваны вакол творчасці трох маладых беларускіх гуртоў (Vuraj, Re1iktі Shuma) ды архаічных песень Палесся.
Ідэя фільма з’явілася каля 8 год таму. Здымкі праходзілі цягам дзвюх апошніх гадоў. У аснове фільма — экспедыцыі па Палессю, размовы з музыкамі і жыхарамі вёсак. У фільме кранаецца тэма пераемнасці пакаленнямі беларускай спеўнай традыцыі.
Абрадавыя спевы перадаваліся з пакалення ў пакаленне, але сёння гэта тэма адыходзіць. Губляюцца пачатковыя тэксты і інтанацыя, а галоўнае — знікае абрадавы сэнс. З другога боку спевы працягваюць сваё жыццё ў новым фармаце. Стужка, якая створана на мяжы відэа-арта, дакументалістыкі і кліпмэйкерства, яднае два света: стары і новы. Гэта мастацкі пошук вобразаў беларускіх песень.
Пасля фільма пройдзе сустрэча за аўтарам фільма — Арцёмам Лобачам.
Пачатак: 19:00
Уваход у музей: 3 р.