Майстар-клас па роспісе макаткі «Букет» пад кіраўніцтвам Вольгі Хачковай


У рамках акцыі “Музей Беларускай маляванкі / Discovery — стань першым!”, прымеркаванай да адкрыцця Музея беларускай маляванкі, запрашаем усіх ахвочых на майстар-клас у “Ноч музеяў”.

Майстар-клас і ўорк-шоп па роспісе макаткі “Букет” мае прайсці пад кіраўніцтвам выкладчыцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, народнай майстаркі Рэспублікі Беларусь, сябры Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, загадчыцы аддзялення выяўленчай і дэкаратыўна-ўжытковай творчасці Цэнтра мастацкай творчасці Хачковай Вольгі Барысаўны 19 траўня 19/30–20/30 (Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе)

198