Свята-конкурс «Гліняны звон»


30 ліпеня 2022 г. на базе дзяржаўнай ўстановы «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» пройдзе свята-конкурс майстроў ганчарства «Гліняны звон».

Мэтамі свята-конкурсу з’яўляюцца:

  • папулярызацыя традыцый народнай беларускай керамікі;
  • дэманстрацыя творчага патэнцыялу сучаснай мастацка-рамесніцкай культуры ганчарства;
  • павышэнне сацыяльнага і творчага статусу майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
  • заахвочванне дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі.

Запрашаем наведаць свята!

139