Круглы стол “Першая сусветная вайна. Нясвіжчына. Радзівілы”


3 кастрычніка 2014 года

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

праводзіць круглы стол

“Першая сусветная вайна. Нясвіжчына. Радзівілы”

Круглы стол распачынае шэраг мерапрыемстваў прысвечаных 100-гадоваму юбілею ад пачатку вялікай еўрапейскай вайны, сярод якіх навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў, правядзенне музейных заняткаў і лекцый. Непасрэдна круглы стол будзе папярэднічаць адкрыццю выставы “Вялікая і забытая”, якое адбудзецца 3 кастрычніка. Удзел у працы круглага стала збіраюцца прыняць вядучыя навукоўцы і архівісты Беларусі і замежжа. Таксама запрашаюцца даследчыкі ваеннай гісторыі і краязнаўцы.

Заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала прымаюцца да 5 верасня 2014г., тэксты паведамленняў – да 1 кастрычніка 2014г. па адрасе: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, альбоE-mail: iwahninaluba@yandex.ru.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

63