Міжнародны семінар «Адраджэнне садова-паркавых традыцый»


17 – 18 чэрвеня 2014 года ў ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» адбудзецца міжнародны навукова-практычны семінар «Адраджэнне садова-паркавых традыцый». На працягу двух дзён будуць заслуханы паведамленні спецыялістаў, пройдзе дыскусія па пытаннях адраджэння традыцый пры рэканструкцыі паркавых комплексаў, адбудзецца экскурсія па парках Нясвіжа і Альбы. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве даслалі вядучыя спецыялісты як з Беларусі, так і з замежжа.

Працоўныя мовы семінара: беларуская і руская.
Заяўкі для ўдзелу ў семінары прымаюцца па адрасе: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, альбо E-mail: iwahninaluba@yandex.ru.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

73