Узденская районная краеведческая конференция «СТВАРАЕМ БУДУЧЫНЮ РАЗАМ» 22.03.2013


Краеведческая конференция
«СТВАРАЕМ БУДУЧЫНЮ РАЗАМ»

22 марта в Узденском историко-краеведческом музее состоялась краеведческая конференция "СТВАРАЕМ БУДУЧЫНЮ РАЗАМ", в повестке дня которой были презентация бренда "Выток Нёмана. УЗДЕЗЕНШЧЫНА" и туристических маршрутов, а также открытие выставки скульптора Ярослава Филипповича, нашего земляка.

Т.П.Лухверчык, дырэктар ДУ "Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей”

Добры дзень, шаноўныя ўдзельнікі краязнаўчай канферэнцыі!

Вельмі прыемна бачыць вас у нашым зале, вялікі вам дзякуй, што вы найшлі час, каб прыйсці сюды на сустрэчу. Мы вельмі рады бачыць вас, гасцей, якія прыехалі са сталіцы, і прыемна, што тут сабраліся людзі, неабыякавыя да культуры, гісторыі нашага роднага краю. Аднаўленне і адраджэнне нашай культурнай спадчыны – гэта наш прамы абавязак, і асноўная роля належыць краязнаўству. Сення тут сабраліся людзі розных прафесій, рознага ўзросту, але ўсіх нас аб’ядноўвае адно – любоў да малой Радзімы.

Вельмі хацелася, каб музей стаў месцам сустрэч, абмена думкамі, знаходкамі, каб мы разам, не перацягваючы на сябе адзеяла, рабілі вось гэту цудоўную, пачэсную справу.

Мне падабаецца, як мы з Валерыем Іванавічам Фалейчыкам калісьці пачалі рабіць пленэры, і ўсе больш мастакоў прыязджае да нас у раён. І як вынік вось гэта выстава з нашых фондаў па знакамітых мясцінах нашай Уздзеншчыны.

Гэта вельмі добра, калі музей стане камунікацыйным цэнтрам, дзе мы будзем абменьвацца, дзяліцца знойдзенным, калі мы будзем працаваць РАЗАМ. Вядома, што не так шмат у нашым раёне помнікаў, затое вельмі шмат прыгожых мясцін, і наш БРЭНД – Выток Нёмана. Мы павінны распачаць сваю працу менавіта з гэтага, каб праслаўляць нашу раку, якая пачынаецца на Уздзеншчыне.

Наша мэта - стварыць зялены маршрут, які аб’яднае ўсё цікавае: і культуру, і архітэктуру, і прыроду.

Мы сёння сабраліся не так шырока, як хацелася б, затое людзі, якія прыйшлі, вельмі зацікаўленыя. Таму зараз Лычкоўскі Васіль Генадзьевіч прадставіць невялікую прэзентацыю, а мы абмяркуем яе, зробім нейкія прапановы.

Калі ласка, Васіль Генадзьевіч.


Get Adobe Flash player

22.03.2013 Давайте создавать будущее вместе.
Презентация бренда "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"

Get Adobe Flash player

22.03.2013 Давайте создавать будущее вместе. Обсуждение презентации «Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА»

В обсуждении презентации приняли участие:
- Никитко А.И., предприниматель
- Сташевский А.И., предприниматель
- Ткаченко И.А., председатель районной организации республиканского общественного объединения «Белая Русь»
- Мищенко Н.Е., член Союза художников и Союза дизайнеров РБ
- Шкель Е.А., заместитель председателя Узденского районного исполнительного комитета по вопросам социальной сферы и идеологической работе


44