Навукова-практычны семінар «Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі»

26 сакавіка 2024 у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” мае прайсці навукова-практычны семінар “Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі”, прысвечаны традыцыі беларускай выцінанкі, яе вывучэнню, захаванню і трансляцыі сучаснікамі.

Праграмай семінара запланаваныя сустрэчы з выцінаншчыцамі Лізаветай Чырвонцава, Наталляй Чэрвонцава, Людмілай Валковіч-Борыс, Галінай Жураўлёвай, майстар-класы, лекцыі. Наватарствам семінара будзе сінтэз двух вымярэнняў — рэальнага і віртуальнага: удзельнікі пазнаёмяцца з выцінанкамі на выставе і здзейсняць падарожжа па віртуальным музеі выцінанкі ў акулярах VR.

Навукова-практычны семінар пройдзе з удзелам адміністрацыі і навучэнцаў УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”, спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прадстаўнікоў Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) і беларускае мастацтва выцінанкі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант рыхтуюцца дасье для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА традыцыйнага мастацтва беларускай выцінанкі.

Дата: 26 сакавіка 2024 года
Час: 13.30
Месца: Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе)

Праграму навукова-практычнага семінара, прысвечанага традыцыі беларускай выцінанкі, яе вывучэнню, захаванню і трансляцыі сучаснікамі “Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі” гл. у далучаным файле.

75