«Музеяты» на чарговых занятках

Чарговыя заняткі аматарскага аб’яднання “Музеёнак”, якія штомесяц праходзяць у Любанскім музеі народнай славы, былі прысвечаны Вялікадню. Удзельнікі аб’яднання пазнаёміліся з гісторыяй гэтага веснавога свята, даведаліся пра традыцыі яго святкавання, а таксама, чаму на Вялікдзень пякуць пірагі і фарбуюць яйкі. З цікавасцю дзеці разглядалі прадстаўленыя ім велікодныя яйкі, упрыгожаныя рознымі традыцыйнымі спосабамі: “крашанкі”, “пісанкі” і інш. Аднак самай захапляючай часткай заняткаў для “музеят” быў майстар-класс па вырабе так званай у народзе “драпанкі”. Прадрапаць на фарбаваным яйку белы ўзор сонейка аказалася справай няпростай, аднак з якой ахвотай і стараннасцю дзеці ішлі да пастаўленай мэты!

74