А памажы, Божа, вясну-красну клікаць

Рытуальныя вясеннія святкаванні пачыналіся са спальвання зімы. Абрадавыя карагоды праходзілі на горках, бо так было бліжэй да неба, сонейка. На высокіх пагорках моладзь разводзіла агні, на якіх “палілі зіму”: спальвалі льняное мяллё, якога было дастаткова ў кожным двары пасля апрацоўкі лёну, зношанае адзенне і абутак, розныя непрыгодныя ў хатнім ужытку рэчы. Ля вогнішча са смехам і жартам гулялі ў розныя гульні, пераскоквалі праз агонь, спявалі песні-вяснянкі.

22 сакавіка “САРАКІ”. Прысвятак, які прыпадае на дзень веснавога сонцастаяння – дзень роўны ночы. З гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

У народзе казалі, нібы на Саракі прылятае 40 “выраяў”, а таксама, што гэта свята пчальніковае. Аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі.

Наш музей не застаўся ўбаку ад вясенніх традыцый:

  • мы рабілі птушкі
  • мы гулялі ў гульні
  • мы елі блінцы
  • мы ўдзельнічалі ў суботніку!
69