У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства «Граем талакой»

21 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Граем талакой”, дзе з мастацкай праграмай выступіў народны фальклорны калектыў песні “Зарачанка” Блонскага сельскага дому культуры. Госці пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі інструментамі, гісторыяй іх стварэння і ўзнікнення, пачулі народныя песні пад іх акампанемент. Пасля асноўнай лекцыйна-музычнай часткі, кожны з гасцей мог сябе паспрабаваць у ролі гусляра ці лірніка: жадаючым дазвалялася дакрануцца да інструментаў, тлумачыўся прынцып іх працы.

618