14 кастрычніка ў Дзяржынскім музеі падчас Тыдня бацькоўскай любові, прысвечанага двум знакавым святам – Дню маці і Дню бацькі навучэнцы 5 класа Фаніпальскай школы ў рамках наведвання пастаяннай экспазіцыі музея прынялі ўдзел у інтэрактыўна-пазнавальнай гульні ”Матулін куфэрак“.
Усе прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі аповед пра выкарыстанне ў доўнія часы нашымі бабулямі і матулямі куфэркаў. Дзеці з задавальненем разгадалі яго чароўныя таямніцы.
Не пакінулі без ўвагі наведвальнікі і фотавыставу ”Матуліны рукі“.