У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства «Курганная кветка»

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

13 студзеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Курганная кветка”, прысвечанае 130-годдзю Канстанцыі Буйло.

Госці мерапрыемства пачулі гісторыю лёсу і творчасці паэткі, а таксама абмеркавалі пакручастыя перыпетыі яе жыццёвага шляху. Прагучалі вершы паэткі, якія адрозніваліся наватарствам і тэматычнай шматграннасцю для свайго часу. Многія радкі Канстанцыі Буйло застаюцца штодзённа актуальнымі нават праз столькі дзясяткаў год.

556