Музейна-педагагічны занятак «Таямніцы бабулінай хаты»

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

6 кастрычніка для дзяцей 2-га класа Гімназіі № 1 супрацоўнікі Валожынскага музея правялі музейна-педагагічны занятак “Таямніцы бабулінай хаты”. Школьнікі даведаліся пра цікавыя рэчы ў сялянскай хаце, паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю і мультфільм па тэме, а таксама пачаставаліся смачным хлебам, які быў спечаны па традыцыйнаму беларускаму рэцэпту.

723