Удзел у Рэспубліканскім навукова-практычным семінары: «Фатаграфія ў музеі: гісторыя, даследаванні, рэпрэзентацыя»

12 кастрычніка Мінскі абласны краязнаўчы музей прыняў удзел у Рэспубліканскім навукова-практычным семінары: "фатаграфія ў музеі: гісторыя, даследаванні, рэпрэзентацыя."Калегі абмяняліся вопытам работы з фотадакументамі, падзяліліся цікавымі знаходкамі, гістарычнымі рарытэтамі мінулай эпохі. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Шылько Вольга Мікалаеўна выступіла з дакладам, прадставіўшы ўдзельнікам семінара Музейны альбом "Гісторыя і памяць малой Радзімы" з фотаздымкамі канца ХІХ - пач. ХХ стст. з фондаў музеяў Мінскай вобласці. На семінары таксама абмяркоўваліся актуальныя тэмы: фатаграфія музейнага прадмета для дзяржаўнага каталога РБ, аблічбоўка Музейнага фонду РБ, яе тэхнічныя аспекты.

261