Адкрыццё персанальнай выстаўкі народнага майстра Людмілы Мікалаеўны Валковіч-Борыс

8 верасня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выстаўкі народнага майстра Рэспублікі Беларусь, сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Людмілы Валковіч-Борыс "Калейдаскоп пачуццяў". Былі прадстаўлены работы, выкананыя ў двух розных тэхніках: выцінанка і аплікацыя саломкай. Павіншавалі майстра дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчака музея Алена Анатольеўна Чарнецкая, кіраўнік секцыі Выцінанка Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Барысаўна Хачкова, загадчык выканальніцкім аддзяленнем музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Вольга Анатольеўна Кохан, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, музыкант і грамадскі дзеяч Рыгор Сямёнавіч Сарока і многія другія сябры і родныя.

Падчас выставы адбылася прэзентацыя кніжкі і набора паштовак пад назвай “Саломкі залатой зачараванне”. Гэта сумесны праект з маладзечанскай пісьменніцай Тамарай Іванаўнай Бярэзінай, якая напісала вершы да работ Л.М.Валковіч -Борыс, выкананых у тэхніцы саламянай аплікацыі.

Асаблівасць выстаўкі Л.Валковіч-Борыс - ў неразрыўнасці двух відаў мастацтва — саламяныя аплікацыі і выцінанкі, якія можна беспамылкова пазнаць па адметным стылі і незвычайных сюжэтах, асаблівай энергетыцы, высокапрафесійнай тэхніцы, мностве дробных дэталяў, глыбокім пранікненні ў беларускія традыцыі, міфалогію, сімволіку.

Паглядзець на ўнікальныя работы Людмілы Мікалаеўны можна да 1 кастрычніка!

380