Мерапрыемства «Максім Багдановіч — гонар і слава беларускай літаратуры»

1 верасня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў рамках рэспублiканскага Дня ведаў адбылося мерапрыемства "Максім Багдановіч-гонар і слава беларускай літаратуры», якое прэзентавала адкрыцце выстаўкi ,,110 гадоў "Вянку" Максiма Багдановiча"

Першымі наведвальнікамі музея ў новым навучальным годзе сталі навучэнцы ДУА «Маладзечанская спецыяльная школа інтэрнат». Яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам беларускага песняра, які з пяшчотай і любоўю апяваў родную Беларусь, пачулі вершы і песні на вершы Максіма Багдановіча, прайшлі літаратурны квэст і атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.

Жадаем ўсім, хто стаў навучэнцам, цікавых сустрэч, новых добрых сяброў, поспеху ва ўсіх пачынаннях, творчых поспехаў. Хай любы граніт навукі будзе не такім ужо цвёрдым і не патануць у бушуючым мора ведаў!

Віншуем усіх з 1 верасня!!

424