Выставачны праект «Захаваем традыцыі разам»

Шаноўныя майстры, сябры і прыхільнікі беларускай народнай культуры прапануем вашай увазе выставачны праект «Захаваем традыцыі разам».

Культурная спадчына народа - велізарнае багацце, якім неабходна навучыцца правільна распараджацца, валодаць ім так, каб захаваць! Неабходна пасеяць і ўзрасціць у душы насенне любові да роднай прыроды, да роднай хаты і сям'і, да гісторыі і культуры.

Сэрца любога музея - гэта яго фонды. Музей як інстытут грамадскай памяці звязаны з адкрыццём і экспанаваннем сабраных калекцый для грамадства. Выставачны праект "Захаваем традыіі разам" распрацаваны з мэтай захавання, папулярызацыі, вывучэння бытавання відаў промыслаў і рамёстваў на тэрыторыі Мінскай вобласці і ў цэлым у Беларусі.

Просім падтрымаць ідэю і запрашаем майстроў народнай творчасці Мінскай вобласці і іншых абласцей прыняць удзел у выставачным праекце "Захаваем традыцыі разам". Работы ўдзельнікаў выставы пасля экспанавання будуць перададзены ў фонды Мінскага абласнога краязнаўчага музея на бязвыплатнай аснове @makm_maladziecna

Падрабязна інфармацыю аб удзеле ў праекце можна ўдакладніць тут https://www.instagram.com/makm_maladziecna/. Пытанні ў асабістай перапіскі.

Арганізатары:
Аддзяленне Мінскай вобласці Беларускага саюза майстроў народнай творчасці @bel_union_masters
Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці @mocnt_
Абласны краязнаўчы музей Мінскай вобласці @makm_maladziecna
Народнае аб'яднанне "Вербачка" г. Маладзечна @verbachkaverbachka

520