«Прынёс з вайны»

9 мая Любанскі музей народнай славы прадставіў на мемарыяльным комплексе Курган Славы часовую экспазіцыю "Прынёс з вайны". Удзельнікі святочных мерапрыемстваў маглі пазнаёміцца з творчай спадчынай Івана Андрэевіча Муравейкі - ваеннага карэспандэнта, журналіста, пісьменніка і паэта, зслужанага работніка культуры Беларусі, выдатнік друку, ганаровага грамадзяніна горада Любань, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. 9 мая 1945 г. на сцяне рэйхстага ён напісаў “Я, Іван з Беларусі”. Наведвальнікі экспазіцыі "атрымалі" ад Івана Андрэевіча салдацкі трохкутнік з яго вершам, напісаным у гады вайны. Акрамя таго, яны маглі напісаць на імправізаванай сяне рэйхстага імя свайго роднага - удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У канцы свята "сцяна" была запісана поўнасцю - больш за сотню запісаў-імён ураджэнцаў Беларусі, Казахстана і рэгіёнаў Расіі - Масквы, Растоўскай вобл., Краснярска, Растова-на-Доне, Калугі, Кастрамы, Варонежа і інш. Гэтыя запісы будуць захоўвацца ў Любанскім музеі народнай славы

453