Лекцыя «Курганная кветка»

13 студзеня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае вас на лекцыю “Курганная кветка”, прысвечаную 130-годдзю Канстанцыі Буйло!

Першая паэтка беларускай літаратуры, якая не баялася пець аб жаданні асабістага шчасця. Яе раннія вершы напоўнены нечаканай для беларускай літаратуры “эратычнай інтуіцыяй”, як цікава заўважыў Антон Луцкевіч. Аднак творчасць яе не назавеш абмежаванай. Для Канстанцыі Буйло каханне стала пуцяводнай зоркай, якая свяціла на любым шляху: да радзімы, да мужчыны, да свабоды.

Куды прывялі яе жыццёвыя дарогі? Прыходзьце ў госці – раскажам.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

618