X абласное свята-конкурс майстроў ганчарства «Гліняны звон»

30 ліпеня ў Івянцы на тэррыторыі ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" адбылося X абласное свята- конкурс "Гліняны звон", якое сабрала больш сарака майстроў Мінскай вобласці. Сваё майстэрства прадэманстравалі майстры з Валожынскага, Барысаўскага, Вілейскага, Любаньскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Лагойскага і Салігорскага раёнаў. Кожны раён прадстаўляў разнастайнасць керамічных вырабаў, якія зроблены рукамі ўмельцаў, удзельнікамі дзіцячых мастацкіх калектываў, народных аб`яднанняў і школ мастацтваў. На працягу свята ўдзельнікаў і гасцей радавалі сваёй творчасцю мастацкія калектывы раёна і вобласці.  Дыпломы ў розных намінацыях павезлі з сабой удзельнікі амаль з кожнага раёна. Гран-пры конкурсу ўзяў майстар з Лагойска Мікалай Стрэльчанка. 

553