Гліняны звон 2022

30 ліпеня ў Івянцы адбудзецца абласное свята-конкурс майстроў ганчарства «Гліняны звон». Больш за 40 майстроў і іх вучняў удзельнічаюць у свяце. «Гліняны звон» прымае майстроў з розных куточкаў Міншчыны і горада Мінска.

Асноўнымі мэтамі свята-конкурсу з’яўляецца падтрымка народных умельцаў, заахвочванне дзяцей і моладзі народнымі мастацкімі рамёствамі і канечне арганізацыя пераемнасці рамяства маладым пакаленнем.

Заўсёды цікава назіраць за працай ганчара, але ж сядзець за ганчарным колам яшчэ цікавей. Наведвальнікаў свята будуць мець магчымасць дакрануцца да гліны і зрабіць сваімі рукамі гліняную цацку, ці вытачыць на ганчарным коле свой непаўторны выраб.

642