Лета — лепшая нагода каб наведаць музей

Развіццё ў дзяцей і падлеткаў цікавасці да гісторыі малой радзімы, традыцый, культуры , людзей, якія праслаўляюць нашу Радзіму сваёй працай, талентам, — галоўная мэта асветніцкай дзейнасці ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

Нашы супрацоўнікі рыхтуюць цікавыя, змястоўныя, карысныя для навучання і самаразвіцця мерапрыемствы: аглядныя і тэматычныя экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, адукацыйныя праграмы.

Для кожнага ў нашым музеі ёсць цікавостка! Запрашаем! 

617