Міжнародны дзень музеяў у Івянцы

18 мая 2022 г. ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” у музейным дворыку было прадстаўлена некалькі пляцовак:

  • Выстаўка “Без срока давности», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны
  • Выстаўка “Івянец – горад майстроў”
  • Фотазоны
  • Майстар – класы па лепцы з гліны і вырабу лялькі.

Асноўнымі наведвальнікамі былі школьнікі Івянецкай сярэдняй школы. Госці Івянца і мясцовыя жыхары з цікавасцю знаёміліся з часовымі і пастаяннымі экспазіцыямі,  фатаграфаваліся.

На працягу дня было шмат віншаванняў. Вылучу некалькі.

Напярэдадні нас запрасілі ў музей івянецкага дома – інтэрната для дзяцей – інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Кіраўнік музея Валянцін Сабалеўскі разам з дзецьмі падрыхтавалі праграму, пад час якой распавялі пра гісторыю музея, які ствараўся ў 80 – я гады ХХ ст., пра новае жыццё музея. Аповяд суправаджаўся канцэртнымі нумарамі. Дарэчы, гэты музей  таксама адчынены для наведванняў. Завітайце, не пашкадуеце!

Другой нечаканасцю быў матэрыял пра наш музей, надрукаваны на сайце wwwp.sb.by  “Вход – по семейному фото: как провести Международный день музеев в Ивенце». Вось спасылка:

https://www.sb.by/articles/vkhod-po-semeynomu-foto-kak-provesti-mezhdunarodnyy-den-muzeev-v-iventse.html?fbclid=IwAR01IH3MzLE22AgKmSu5ELH9OvaJOcy1LRHycoNtK4pyxjvaQrnaaDFI-5Q

Сапраўды, некаторыя наведвальнікі прыйшлі з паштоўкамі і фотаздымкамі, і, нават, са старой абгорткай ад шакаладкі “Алёнка”.

P.S. Івянецкі музей заўсёды рады гасцям. Чакаем Вас!

566