Гэта адны з трох Каляд, якія будуць гуляць госці Фонда “Краіна замкаў”, а таксама і нашы госці, на працягу некалькіх святочных дзён.
Зіма ў Вялікім княстве Літоўскім. У кожнага свае справы і праблемы: хтосьці сышоў на вайну, хтосьці пляце інтрыгі на сойміках, хтосьці проста катаецца на санях...
А Ёся Абрамовіч, Юсуф Багдановіч і Юзаф Марцінкевіч пасварыліся паміж сабой хто з іх самы гасцінны княстве. І так пасварыліся, што ледзь не пабіліся. Але на іх шчасце праязджаў міма пан сотнік з ваяводства са сваімі сябрамі, якія толькі і могуць вырашыць цяжбу, якая доўжыцца цэлы год.
А на двары Каляды, чым не нагода праявіць сябе ў сустрэчы гасцей?
Не думаў пан сотнік, што давядзецца гуляць тройчы, ды па традыцыях трох народаў: яўрэяў, татараў і літвінаў.
Ёся Абрамовіч з жонкай Істэрыяй, ды супрацоўнікі Івянецкага музея традыцыйнай культуры сустракаюць гасцей па яўрэйскай традыцыі. Наведвальнікам прапануецца стаць удзельнікамі гульні “Ката пячы” і пачаставацца івянецкімі прысмакамі.
У музеі местачковага побыту можна даведацца, як жылі івянчане, калі жыхароў хрысціянскага і яўрэйскага веравызнання было амаль пароўну. Тут падрыхтаваны стравы, якія ставяцца на стол падчас Новага года і вядзецца аповед пра цікавыя традыцыі святкавання.
У той жа час можна паглядзець, як шчыруе каваль, набыць севеніры, пагуляць па старажытным парку.