Сустракаем Каляду

У час Адвэнту( перадкалядны час)  музей праводзіць разнастайныя гульнёвыя мерапрыемствы. 

8 снежня для вучняў другога класа Івянецкай сярэдняй школы (класны кіраўнік Парыза Наталля Чаславаўна)  музейныя супрацоўнікі паказалі батлеечны спектакль "Цар Ірад" і правялі майстар - клас па вырабу лялькі - анёлка. Дзеці з захапленнем глядзелі спектакль, які расказаў пра тое, што дабро заўсёды перамагае зло. Як сімвал дабра, анёлак, зроблены сваімі рукамі, школьнікі панеслі дадому.

661