Квэст у музеі

Квэст "Кот і Новы Год" для вучняў 4 "В" класа Івянецкай сярэдняй школы прайшоў на УРА! 

Дзіцячая ўважлівасць і кемлівасць уражвае! Яны актыўна ўключылі ў гульню і знайшлі ката Фэлю.

Падобныя квэсты разлічаны на дзяцей пачатковай школы. Такім чынам, школьнікаў можна заахвоціць хадзіць у музей.

Ведаеце, што запыталіся нашы госці, адыходзячы дадому?

- А ці будуць яшчэ якія гульні для іх?

Будуць! Абавязкова будуць!

792