Івянец. Сцежкамі продкаў

ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры»  сумесна з ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» распрацавалі сумеснае мерапрыемства «Івянец. Сцежкамі продкаў». Ідэя — знаёмства з гісторыяй роднага краю праз далучэнне да традыцыйных рамёстваў. Месца правядзення  — аўдыторыі Цэнтра творчасці.

Першымі наведвальнікамі сталі навучэнцы Суднікаўскай сярэдняй школы. Трэба адзначыць актыўнасць настаўнікаў і вучняў гэтай школы, якія заўсёды жыва адклікаюцца на розныя прапановы.

Навуковыя супрацоўнікі музея прадставілі відэапрэзентацыю «Івянец. Сцежкамі продкаў», у якой паказаны Івянец і яго вуліцы, архітэктура, будынкі ў розныя перыяды часу. Параўналі мінулы і сучасны выгляд Івянца.

Педагогі дадатковай адукацыі правялі майстар-клас па лепцы з гліны. Усе разам наведалі сувенірную лаўку, дзе выбралі сабе на памяць цікавыя сувеніры.

629