"Ручнік на рацэ часу"

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры 5 мая пачала працаваць выстаўка “Ручнік на рацэ часу”.

Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні. Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць яго і расшываюць і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.На выставе прадстаўлены ручнікі майстрых Івянецкага рэгіёну 50-70-х гадоў XX стагоддзя, калекцыя ручнікоў народнага майстра Беларусі ткачыхі Сасонка Марыі Ксавераўны. Адзін з самых старэйшых ручнікоў датуецца 1949 годам.

У межах абмену выставамі паміж музеямі Мінскай вобласці ў выстаўке экспануецца сучасная копія славутых слуцкіх паясоў, якія дакладна паўтараюць гістарычныя першаўзоры.

891