"Успаміны пра незабыўнае"

Да дня Вялікай пабеды  7 мая ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адбылося мерапрыемства “Успаміны пра незабыўнае”, сустрэча з аўтарам кнігі “Апаленае вайной дзяцінства” Жаўтком Альфонсам Станіслававічам. Калі пачалася вайна, аўтару было 5 гадоў, але ўспаміны пра той час не пакідаюць яго і сёння. У час вайны ён жыў у вёсцы недалёка ад Івянца, якую потым спалілі немцы. Бачыў здзекі карнікаў над мясцовымі жыхарамі. Давялося быць у Івянецкім гета і толькі выпадковасць дапамагла яму з маці апынуцца на волі.

На сустрэчу былі запрошаны яго сын з сям`ей, а таксама вучні Івянецкай школы.

760