Каляды ў музеі

Чаму ж не!
У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры падрыхтавалі адмысловую праграму, каб пазнавальна і весела адсвяткаваць Каляды ды Новы год!
Вас чакае святочная фотазона, выстаўка навагодніх цацак другой паловы ХХ ст. і многае іншае.
У музеі вы зможаце дазнацца, як святкавалі Каляды на Беларусі.
Мы разам падрыхтуем калядны стол, паглядзім батлеечны спектакль “Цар Ірад”, паварожым на будучыню ды пачастуемся блінцамі.

Навагодняя праграма “Каляда ідзе”.

Праграма для школьнікаў пачатковых і сярэдніх класаў.
Праводзіцца на тэрыторыі Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

Група прыбывае да музея (г.п.Івянец, вул.Музейная,2), дзе іх сустракае “Шчодрая дзяўчына” (экскурсавод), якая частуе дзяцей цукеркамі і абяцае весела і пазнавальна правесці час перад Калядамі і Новым годам.
Адна падгрупа накіроўваецца ў музей, дзе знаёміцца з экспазіцыяй музея. Шчодрая расказвае пра Каляды, традыцыі святкавання, разам накрываюць святочны калядны стол.
У гэты час другая падгрупа трапляе да ткачыхі і ганчара, дзеці даведваюцца, чым займаліся нашы продкі перадкаляднымі вечарамі. Тут жа іх чакае сюрпрыз – батлеечны спектакль “Цар Ірад”.
Далей усе пераязджаюць на тэрыторыю сядзібы, дзе іх сустракае Цыганка. Якія ж Каляды без варажбы! Разам паварожаць і пойдуць да каваля - чараўніка, які выкуе ім падкову на шчасце.
А ў Музеі местачковага побыту дзеці не толькі даведаюцца пра побыт нашых продкаў, але і пра тое, што рабіць, каб збыліся іх уласныя жаданні.
Пасля насычанай дзеямі праграмы гледачы гатовы падсілкавацца. Іх чакаюць калядныя бліны – ладачкі ды гарбата на травах.
Дадатковая інфармацыя па тэл. 8 01772 63541
8(029)5638493

870