Эзопава мова Уладзіміра Дубоўкі


Літаратурным музеі Петруся Броўкі запрашае на імпрэзу “Эзопава мова Уладзіміра Дубоўкі”. Вядучая – Ганна Севярынец.

Уладзімір Дубоўка быў паэтам не толькі ў слове, але і ў жыцці. Рыфма, метафара, сімвал, алегорыя – гэта паняцці, у якіх можна патлумачыць як ягоныя вершы, так і ягоную біяграфію. Эзопава мова, мова схаваных сэнсаў і небяспечнай праўды – найважнейшы складнік тэкстаў Дубоўкі і яго ўчынкаў. Што насамрэч азначала яго знакамітая барада; каго ён меў на ўвазе пад “чалавекам у галіфэ”; у якой кнізе распавёў пра досвед выжывання ў лагеры і дзе расказаў праўду пра “Узвышша” – гэта і многае іншае – падчас імпрэзы ў нашым музеі.

Уваход вольны!