Выстава “Вечныя мелодыі нестарэючага краю”


З 10 студзеня па 1 лютага ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстава “Вечныя мелодыі нестарэючага краю”.

На выставе прадстаўлены электронныя і акустычныя музыкальныя інструменты, тэхніка і аксесуары. Тут можна ўбачыць багатую разнастайнасць рэтра-вырабаў, пачынаючы з цымбалаў і заканчваючы сінтэзатарамі. Таксама прадстаўлена цікавая калекцыя гітар, сярод якіх можна ўбачыць як класічны акустычны інструмент, так і сучасныя электра-аналагі рознага выгляду, часу і краін вытворчасці.

Адначасова наведвальнікі выставы змогуць атрымаць асалоду ад работ мастакоў М. Аўчыннікава, А. Пашкевіча, К. Харашэвіча і Ю. Герасіменкі, выкананых ў тэхніках жывапісу і графікі.

Запрашаем да наведвання!

40

Ещё в этом музее сегодня