Выстава да 100-годдзя стварэння БССР


Увесь студзень у Мінскім абласным краязнаўым музеі адкрыта выстава, прысвечаная 100-годдзю стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

БССР - гэта цэлая эпоха ў гісторыі Беларусі, якая праіснавала 72 гады і стала фундаментам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Выстава змяшчае ў сабе фотаздымкі, дакументы і рэчавы матэрыял савецкай мінуўшчыны. Выстава працуе да 2 лютага.

Запрашаем да наведвання жыхароў і гасцей горада Маладзечна!

77

Ещё в этом музее сегодня