Човен N.

18.01.2019 18:00

Як карабель назавеш, так ён і паплыве. Твой “Човен N.”
З якімі мэтамі і марамі ты ўвайшоў у новы год? Як назваў свой карабель? Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе пашукаць адказ на гэтыя пытанні разам з маладымі паэтамі, якія, спадзяемся, накіруюць ваш човен на правільную хвалю.

Хто будзе:

Крысціна Бандурына – фіналістка конкурсу “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава (2014) Скончыла Школу маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015) Удзельніца праграмы "Рэзідэнцыя маладога літаратара". Удзельніца Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце”.

Цімур Буйко – друкаваўся ў “Маладосці” і “Полымі”.

Дар’я Бялькевіч – удзельніца розных літаратурных вечароў, фестываля «Вершы на асфальце» (2015, 2016, 2017), «Мистецького фестиваля «Ї» (Тэрнопаль, Украіна, 2016, 2017), пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і слэма Беларускага калегіюма (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ARTJAM» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). Фіналістка беларуска-нямецкага конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Адна з арганізатараў паэтычных вечароў "Плохиехорошие стихи".

Ганна Комар – атрымала прэмію міжнароднага літаратурнага конкурсу Open Eurasian Literature Festival & Book Forum – 2017.

Уладзь Лепяшынскі – саліст гурта «Лепшы квас».

Вольга Нікіценка – паэтэса, пераможца рэспубліканскага конкурсу "Тут родныя трымаюць карані" (2 месца), конкурсу "Чароўная скрыжаль" (Расія, 2 месца), фестывалю цікавай паэзіі ў Санкт-Пецярбургу "Сабака Керуака" (3 месца) і іншых. Перакладае вершы любімых аўтараў на беларускую мову.

Яўгенія Пракапчук – пераможца конкурсу юнацкай паэзіі ў межах Дзён беларуска-шведскай літаратуры (2013, 2014), пераможца абласнога літаратурнага конкурсу сярод моладзі (Лунінская восень, 2014). Друкавалася ў газетах “СавецкаеПалессе”, “Народная трыбуна”, “Заря”, у часопісе “Маладосць”, альманаху “Жырандоля”.

Уваход вольны.