Адкрыццё выстаўкі твораў Міколы Аўчыннікава ў Мядзельскім музеі народнай славы, прымеркаванай да фестываля "Дажынкі-2018"

25 верасня ў Мядзельскім музеі народнай славы, пры ўдзеле Мінскага абласнога краязнаўчага музея, адбылося адкрыццё выстаўкі твораў Міколы Аўчыннікава, прымеркаванай да фестываля "Дажынкі-2018".

На выстаўцы прадстаўлена каля 30 работ майстра: пейзажы рамантычных матываў з архітэктурнымі дамінантамі, помнікамі мінуўшчыны, выявамі летняй і зімовай прыроды краю, нацюрморты. Усе творы былі выкананы на працягу апошніх 20 гадоў. Мастак упершыню выстаўляецца на Мядзельскай зямлі, якая мае для яго асабістае значэнне, што неаднаразова выяўляецца ў творчасці непаўторнага мастака-акварэліста.

Мікалай Аўчыннікаў нарадзіўся 1952/12/03 г. у вёсцы Гарадзец Гомельскай вобласці. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 г. Яго працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах БСМ, Магілёўскім абласным музеі імя. П. Масленікава. Член БСМ з 1988 г. Жыве ў Маладзечне.

641