Мерапрыемства да 22 чэрвеня


22 чэрвеня 2018 г. у памяць аб пачатку Нямецка-Савецкай вайны ў кантэксце Другой Сусветнай на базе выставачнай залы прайшло мерапрыемства. У яго рамках адбылася сустрэча са сп. Пашковай Н.М. відавочцай тых жудасных падзей. У свой час дзеці выступілі з асабістымі творамі, якія былі прысвечаны ваенным падзеям. Наведавальнікі мелі магчымасць у чарговы раз пазнаёміцца з матэрыяламі выставы "Пакаленне міра аб вайне і міры".