Вядомыя людзі Івянца

Новы музейны праект "Вядомыя людзі Івянца" распачаты ў Год малой радзімы.

Івянец - невялікае мястэчка, дзе амаль усе ведаюць адзін аднаго. Але час ідзе, і сыходзяць тыя, з кім віталіся штодня, з кім сустракаліся на працы і на вуліцах, з кім былі суседзямі і сваякамі... Івянецкі музей традыцыйнай культуры запрашае захаваць памяць пра нашых землякоў, пра тых, хто пакінуў незабыўны след на сваёй малой радзіме.

Першымі,хто адгукнуўся, былі дочкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Яўгенія Фёдараўна Гольдшмідт і Наталля Аляксандраўна Салаўёва. Яны перадалі ў музей шмат фотаздымкаў, дакументаў, узнагарод і асабістых рэчаў.

Пасля збору экспанатаў будзе праведзены шэраг выставак і мерапрыемстваў, якія дазволяць шырокаму колу наведвальнікаў пазнаёміцца з вядомымі людзімі Івянца.

Запрашаем далучыцца.

462