Чытаем сваё. Класіка. Паэтычны двубой. "Маладняк" vs "Узвышша"


16 лютага ў 17.30 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на чарговую сустрэчу праекта "Чытаем сваё. Класіка".

Жарсць і жорсткасць літаратурнай барацьбы дваццатых, бескампрамісныя пазіцыі яе завадатараў, падводныя камні асабістых крыўд і палітычных рашэнняў – рэканструкцыя падзей тых легендарных часоў адбудзецца наўпрост на вачах здзіўленых гледачоў. Васіль Дранько-Майсюк абароніць гонар "Узвышша", і ягонымі вуснамі будуць прамаўляць Уладзімір Дубоўка, Адам Бабарэка, Язэп Пушча, Уладзімір Жылка. Ганна Севярынец выступіць ад імя Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага. Але вынік паэтычнага двубоя будзе залежыць ад міласці і літасці спагадлівых чытачоў, якіх мы ласкава запрашаем да ўдзелу ў імпрэзе.



Чытаем сваё. Класіка. Паэтычны двубой. "Маладняк" vs "Узвышша". Литературный музей Петруся Бровки.  г. Минск, 2018 г.