Выстава жывапісу і графікі мастака Я. Ждана "Памяці майстра"


У выставачных залах музея праходзіць выстава жывапісу і графікі заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, “Ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа” Яўгена Іванавіча Ждана (1937-2016), якая прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння.

Яўген Ждан – мастак, які стварыў свой непаўторны стыль, уласцівы толькі яму, свой почырк і манеру выканання. Яго працам уласціва маляўнічая дэкаратыўнасць, рамантычная вобразнасць і незвычайная метамарфічнасць.

На выставе прадстаўлены эскізы касцюмаў і дэкарацый, афішы да опер і спектакляў, графічныя лісты, нацюрморты, партрэты і многае іншае.

141