Матчыны кросны 2017

19 жніўня 2017 у Старых Дарогах адбылося 7-е абласное свята-конкурс па ткацтве "Матчыны кросны". Наш музей прыняў удзел у мерапрыемстве і ў цэнтральным парку размясціў экспазіцыю "Культура і быт беларуса-сакуна ў ХІХ - пач. ХХ стст." Любы жадаючы мог даведацца аб прызначэнні тых альбо іншых прадметаў, а таксама зрабіць фатаздымкі на памяць.

667