Рыхтуемся да майстар - класаў!

Супрацоўнікі ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” у час, калі наведвальнікі толькі мараць паўдзельнічаць у нашых майстар – класах, самі займаліся творчасцю.
Пад кіраўніцтвам майстра – метадыста Таццяны Задрэйка з’явіліся традыцыйныя лялькі: Неразлучнікі, Дзесяціручкі, Званочкі, Хатнічкі і інш.
Валянціна Адамовіч навучыла рабіць цацкі свістулькі з гліны.
Мікалай Задрэйка, метадыст музея, паказаў, як з дрэва зрабіць выкшталцоныя фігуркі жывёл і птушак.
Спадзяёмся, што навыкі, атрыманыя супрацоўнікамі музея, мы зможам перадаць нашым наведвальнікам!

1090